Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КНР занепакоеная сытуацыяй на Карэйскай паўвысьпе


Кітай выказаў занепакоенасьць у зьвязку зь меркаванымі пры канцы гэтага тыдня сумеснымі вайсковымі манэўрамі ЗША і Паўднёвай Карэі. Прадстаўнік міністэрства замежных справаў КНР заявіў, што Пэкін супраць усялякіх крокаў, якія "падрываюць мір і стабільнасьць на Карэйскай паўвысьпе".

Сэўл паведаміў, што мэта вайсковых вучэньняў – паказаць Паўночнай Карэі сваю гатовасьць і яе саюзьнікаў да ўсялякіх правакацыяў з боку Пхэньяну. Паўднёвая Карэя ўзмацніла рэжым бясьпекі ля свайго заходняга ўзьбярэжжа пасьля абстрэлу Паўночнай Карэяй у аўторак адной з выспаў. Тады загінулі 4 чалавекі, 18 былі параненыя.
XS
SM
MD
LG