Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мядзьведзеў: "Пра Лукашэнку я ўсё сказаў"


Дзьмітры Мядзьведзеў

Дзьмітры Мядзьведзеў

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў адказаў у сетцы Twitter беларусу, які пацікавіўся стаўленьнем расейскага лідэра да прэзыдэнта Беларусі і беларускіх выбараў.

"Нам, беларусам, вельмі цікавае гэтае пытаньне", — напісаў карыстальнік dashystik.

Як паведамляе Інтэрфакс, адказ у мікраблогу Мядзьведзева ў "Твітэры" зьявіўся ў ноч на чацьвер.

"Да вашых выбараў стаўлюся максымальна паважліва", — напісаў прэзыдэнт РФ.

Пра стаўленьне да Лукашэнкі Мядзьведзеў гаварыць адмовіўся, спаслаўшыся на свае ранейшыя выказваньні: "А пра вашага прэзыдэнта я ўжо ўсё сказаў". Пры гэтым кіраўнік Расеі паставіў спасылку на запіс у сваім відэаблогу ад 3 кастрычніка, прысьвечаны адносінам зь Беларусьсю.

Д. Мядзьведзеў заявіў тады ў блогу, што "прэзідэнт Лукашэнка ў сваіх выказваньнях выходзіць далёка за рамкі ня толькі дыпляматычных правілаў, але і элемэнтарнай чалавечай прыстойнасьці", і што "падобныя паводзіны зьяўляецца ганебнымі, партнэры так сябе не паводзяць, і, вядома, мы будзем улічваць гэта пры выбудоўваньні адносін зь дзеючым прэзыдэнтам Беларусі".

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG