Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вус узяў паўзу, Статкевіч паўтарыўся па-беларуску


Выступ Дзьмітрыя Вуса не прагучаў сёньня ў радыёэфіры, Мікалай Статкевіч паўтарыў тэзісы свайго тэлевізійнага выступу па-беларуску, распавёўшы той жа анэкдот, што і Рыгор Кастусёў.

Цяжка сказаць, ці Дзьмітры Вус наогул вырашыў сысьці з дыстанцыі, альбо ён проста не скарыстаўся сваім правам выступу ў радыёэфіры. Бо тое, што ён зачытаў па тэлебачаньні, ніяк не назавеш выступам кандыдата ў прэзыдэнты. Прэтэндэнт на такую высокую пасаду павінен усё ж быць публічным палітыкам. А ў Дзьмітрыя Вуса гэта не атрымліваецца. Калі паглядзець на ягоную дэклярацыю аб прыбытках, маёмасьці – бачна, што ён пасьпяховы бізнэсовец, але гэтага мала, каб стаць кандыдатам. Таму будзе ён удзельнічаць далей у выбарчай кампаніі альбо не – гэта ніяк не паўплывае на яе хаду.

Калі параўнаць выступы Мікалая Статкевіча па тэлебачаньні 2 дні таму і сёньня па радыё – яны практычна аднолькавыя, за адным выключэньнем.



Сёньня Статкевіч цалкам прамаўляў па-беларуску, а па тэлебачаньні казаў на расейскай мове зь невялікай устаўкай па-беларуску. І былі сёньня яшчэ 2 новых моманты: тое, што ён заявіў пра намер паразмаўляць пра карупцыю ў наступным выступе, а таксама распавёў той жа анэкдот, што і Рыгор Кастусёў учора па тэлебачаньні: пра тое, што людзям хочацца жыць у Беларусі – але ня ў той, якую яны ведаюць, а ў той, якую паказваюць па БТ.

Некаторыя аналітыкі кажуць, што, маўляў, у выступах Мікалая Статкевіча невялікая частка прысьвечаная канструктыўнай праграме, але мне здаецца, гэта несправядлівы папрок. Кандыдат Мікалай Статкевіч – і гэта было выразна бачна па абодвух выступах – ставіў іншую задачу: ён хацеў казаць крытычныя словы не для "прасунутай" публікі, а для тых людзей, якія па афіцыйным тэлебачаньні і радыё ужо 5 гадоў ня чулі нічога падобнага. І выклікаць у іх своеасаблівы шок. І, з майго пункту погляду, гэта слушна: бо той, хто пачуў Мікалая Статкевіча, абавязкова будзе аб гэтым гаварыць: са сваякамі, суседзямі, на працы... І гэта вельмі важна – можа, нават важней за канструктыўнасьць праграмы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG