Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Камбоджы сёньня – дзень жалобы


У сталіцы Камбоджы Пнампэні адбылася цырымонія памінаньня загінулых у панядзелак пры масавай цісканіне ў часе Фэстывалю вады.

На мосьце праз раку Танлесап, дзе здарылася трагедыя, прэм’ер-міністар краіны Хун Сэн запаліў памінальныя сьвечкі. У Камбоджы сёньня дзень агульнанацыянальнай жалобы.

Паводле ўдакладненых зьвестак, ахвярамі трагедыі сталі 347 людзей, блізка 400 былі параненыя.

Працягваецца расьсьледаваньне прычын трагедыі. Згодна з адной з вэрсіяў, мост, на якім сабраліся тысячы людзей, нечакана пачаў разгойдвацца, што выклікала паніку і цісканіну.
XS
SM
MD
LG