Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША заклікалі Кітай да ўплыву на КНДР


ЗША заклікалі Кітай даць Паўночнай Карэі выразны сыгнал аб тым, што яна павінна спыніць правакацыйныя дзеяньні. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Кроўлі.

Паводле Кроўлі, Кітай мае ўплыў на Паўночную Карэю і павінен скарыстаць гэты ўплыў, каб пераканаць Пхэньян зьмяніць свае дзеяньні.

У аўторак пры абстрэле паўночнакарэйскай артылерыяй паўднёвакарэйскага востраву загінулі два паўднёвакарэйскія вайскоўцы і два цывільныя жыхары, а 18 чалавек былі параненыя. Усясьветная супольнасьць асудзіла дзеяньні КНДР і заклікала да мірнага разьвязаньня канфліктнай сытуацыі.
XS
SM
MD
LG