Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузінская апазыцыя зьбірае сход


Сёньня ў цэнтры Тбілісі перад будынкам парлямэнту мае адбыцца прадстаўнічы сход з патрабаваньнямі зьмены ўлады ў Грузіі.

Прадстаўніца ініцыятыўнай групы, лідэрка грамадзкага руху “Салідарнасьць незаконным зьняволеным” Эка Бэсэлія заявіла, што ў рамках сходу адбудзецца галасаваньне па двух пытаньнях.

Дэлегаты адкажуць на пытаньне, ці падабаецца ім новая канстытуцыя краіны, а таксама пройдзе галасаваньне аб праекце “Вэрдыкт недаверу”. У праекце сабраны асноўныя, з гледзішча ініцыятараў сходу, праблемы дзейнай улады.

Паводле Бэсэлія, у народным сходзе маюць намер узяць удзел звыш 15 тысяч дэлегатаў, якія прадстаўляюць больш як 85 тысяч чалавек. Паведамляецца, што для ўдзелу ў сходзе запрасілі і прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі.
XS
SM
MD
LG