Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША: піратаў зьняволілі пажыцьцёва


Пяць грамадзянаў Самалі, абвінавачаных у нападзе на вайсковы карабель ЗША, асуджаныя на пажыцьцёвае зьняволеньне. Гэта першы за амаль 200 гадоў вынесены ў Злучаных Штатах прысуд у справе аб пірацтве.

Грамадзянам Самалі выставілі абвінавачаньні ў пірацтве, нападзе на судна з мэтаю рабаваньня і выкарыстаньні небясьпечнай для жыцьця зброі.

Напад на амэрыканскі карабель, што ахоўваў воды ля самалійскіх берагоў, здарыўся 1 красавіка сёлета.
XS
SM
MD
LG