Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіеў: намётавы гарадок на Майдане


У Кіеве каля 100 прадпрымальнікаў зьбіраюцца сёньня начаваць на Майдане – цэнтральнай плошчы ўкраінскай сталіцы. Пратэстоўцы супраць ратыфікаванай нядаўна падатковай рэформы не сыходзяць з плошчы ўжо трэція суткі. Разам зь імі дзяжураць дэпутаты ад шэрагу апазыцыйных партыяў.

У чацьвер на плошчы чакаецца чарговая шматлюдная акцыя пратэсту.

Тым часам перамоўная група ад пратэстоўцаў трэці дзень абмяркоўвае зь віцэ-прэм'ерам украінскага ўраду Андрэем Клюевым магчымы кампраміс у пытаньні зьмены падатковага заканадаўства.
XS
SM
MD
LG