Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч аналізуе выступы кандыдатаў на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава і Рыгора Кастусёва.

Выступ Андрэя Саньнікава быў найбольш радыкальным з выступаў тых кандыдатаў, якія ўжо прагучалі. Ён больш жорстка ацэньваў беларускую дыктатуру, былі вельмі жорсткія выказваньні на адрас Аляксандра Лукашэнкі. Выказваньні на мяжы фолу, а часам па-за межамі фолу. Ён можа адзіны з усіх апазыцыйных кандыдатаў, якія ўжо выступалі, дэманстраваў упэўненасьць у перамозе. Гэтую асаблівасьць я б хацеў падкрэсьліць. Калі казаць пра недахопы, ён чытаў большую частку свайго выступу. Гэта трохі зьбівала добрае станоўчае ўражаньне. Канструктыўная праграма была даволі агульная. Гэта таксама зразумела, бо агульны кантэкст выступу, ягоная асноўная лінія была трошкі іншая. Гэта крытыка існай дыктатуры.

Рыгор Кастусёў таксама большую частку свайго выступу чытаў. Гаварыў цяжкавата. Ён яскрава быў арыентаваны не агульны электарат, а на сваіх прыхільнікаў. Ён нэгатыўна выказваўся супраць атэістаў, супраць тых, хто не размаўляе па-беларуску, хто не паважае бел-чырвона-белы сьцяг. Ён абяцаў распусьціць КДБ, правесьці люстрацыі, нацыяналізаваць Белтрансгаз. Ён крытыкаваў іншых кандыдатаў, якія абяцаюць прадаць Расеі беларускія прадпрыемствы. Магчыма, яго выступ адштурхне шмат каго зь беларускага электарату, але я так разумею, што гэта была сьвядома лінія, лінія арыентаваная на сваіх прыхільнікаў, і гэтай лініі спадар Кастусёў прытрымліваўся даволі пасьлядоўна.


  • 16x9 Image

    Валер Карбалевіч

    Нарадзіўся ў 1955 годзе. Скончыў гістфак БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода».

     

     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG