Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль: ЭЗ пускае Расею ў ВТО


Расея і Эўразьвяз вырашылі ўсе супярэчнасьці адносна далучэньня РФ да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (ВТО). Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер расейскага ўраду Ігар Шувалаў.

Раней аналягічная заява была зроблена па выніках завяршэньня перамоваў з ЗША.

Паводле словаў Шувалава, Расея больш ня мае ніякіх перашкодаў да ўступленьня ў ВТО.

Летась кіраўнікі Расеі, Беларусі і Казахстану выступілі з заявай аб супольным уступленьні ў арганізацыю, у рамках Мытнага саюзу. Пазьней краіны дамовіліся ўступаць паасоб, але на скаардынаваных умовах, з улікам Мытнага саюзу і плянаванай Адзінай эканамічнай прасторы.
XS
SM
MD
LG