Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждума РФ зацьвердзіла сьціплы бюджэт


У Расеі Дзяржаўная дума ўхваліла бюджэт на 2011 год. Бюджэт прадугледжвае дэфіцыт памерам 3,6% ад Валавага прадукту, што складае ніжэйшую лічбу, чым сёлета.

Расея, чыя эканоміка на 60% залежыць ад экспарту энэргарэсурсаў, перанесла моцны ўдар пасьля таго, як кошты нафты і газу зьнізіліся ў часе глябальнай эканамічнай рэцэсіі.

Міністэрства фінансаў РФ асьцерагаецца, што да канца наступнага году краіна можа выдаткаваць усе сродкі Рэзэрвовага фонду.
XS
SM
MD
LG