Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Англія: студэнты пратэстуюць


Тысячы студэнтаў выйшлі сёньня ў цэнтар Лёндану для ўдзелу ў другім за гэты месяц пратэсьце супраць плянаў ураду павысіць у тры разы верхнюю мяжу аплаты за вышэйшую адукацыю ў вну Англіі да амаль 9 тысячаў фунтаў.
Паліцыя стрымлівае натоўп, папярэджваючы, што пачне арышты, калі пратэсты перарастуць у сутычкі.

Цяперашняя акцыя пратэсту накіраваная супраць лібэрал-дэмакратаў, якія да выбараў абяцалі не галасаваць за павышэньне аплаты за навучаньне. Аднак пасьля таго, як яны ўвайшлі ў склад кааліцыйнага ўраду, яны перагледзелі сваю пазыцыю.

Акрамя Лёндану, акцыі пратэсту таксама адбываюцца ў вну Манчэстэру, Лівэрпулю, Шэфэлду, Брысталю, Оксфарду, Кэмбрыджу, Лідсу і іншых гарадоў Англіі.
XS
SM
MD
LG