Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэпэтыцыя Плошчы. Онлайн-рэпартаж


19.25



19.20
Акцыя скончылася. Удзельнікі згортваюць сьцягі.

Мапа акцыі:


Глядзець на вялікай мапе


19.17
Выступоўцы выказваюць меркаваньне, што акцыя ў дзень выбараў 19 сьнежня будзе масавая. Яны кажуць, што сёньняшняя рэпэтыцыя ўдалася.

19.15
Выступоўцы патрабуюць свабоду Мікалаю Аўтуховічу ды іншым палітвязьням.





19.11
Рымашэўскі дзякуе ўсім за ўдзел у акцыі. Ён кажа, што гэта першы крок да памнажэньня сілаў і перамогі. Да ЦВК дайшлі толькі 2 кандыдаты Мікола Статкевіч і Віталь Рымашэўскі.

19.10 Статкевіч прымацоўвае аркуш з патрабаваньнямі рэзалюцыі мітынгу да шыльды Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.


19.09
Статкевіч заклікаў прымацаваць патрабаваньні да шыльдаў ЦВК і Палаты прадстаўнікоў.

19.05



Калёна нечакана пайшла да помніка Леніну, што насупраць будынка Дому ўраду на плошчы Незалежнасьці.

Чыноўнікі кажуць, што ЦВК зачыненая. Яны згодныя прапусьціць трох чалавек, каб тыя перадалі свае патрабаваньні. Рымашэўскі хоча ісьці. Статкевіч супраць гэтай ідэі.

19.00 Павал Севряынец заявіў «Свабодзе», што ў акцыі ўдзельнічае 2-3 тысячы чалавек. Паводле супрацоўнікаў міліцыі, удзельнікаў — 250 чалавек.

18.59 Маніфэстанты падышлі да ЦВК.

18.55 Прэсавы сакратар гарадзкой міліцыі Аляксандар Ластоўскі на пытаньне «Свабоды», ці пусьцяць прадстаўнікоў дэманстрантаў у ЦВК, адказаў станоўча. «Так, хоць парушана ўсё, што можна парушыць».

18.50 Калёна пад воклічы «Верам-можам-пераможам!», «Лукашэнка, сыходзь!» дайшла да гатэля «Менск». Міліцыя не перашкаджае, толькі просіць не выходзіць на праезную частку.



18.45 Калёна праходзіць ля будынку КДБ. Невядомыя ў цывільным зганяюць удзельнікаў акцыі і журналістаў з прыступкаў.

18.40 Зьявіліся сьцягі арганізацыі "Маладыя дэмакраты".

18.39
Дэманстранты праходзілі ля пікету Андрэя Саньнікава ля ГУМу. Прадстаўнікі Саньнікава сказалі, што ня будуць далучацца да шэсьця.

18:37
Ідуць праз падземны пераход пад вуліцай Леніна. Каля ГУМа дэманстрацыю сустрэў кандыдат Міхалевіч, але заявіў, што ў акцыі ня ўдзельнічае.

18:30
Праспэктам Незалежнасьці маніфэстоўцы ідуць у кірунку плошчы Незалежнасьці. Мінакам раздаюць копію звароту ў ЦВК.




18:25 Людзі шыхтуюцца, каб аднесьці рэзалюцыю ў ЦВК на плошчу Незалежнасьці.


Наперадзе — людзі з расьцяжкай «Сыходзь». Калёна пачынае рух у бок ЦВК, якая знаходзіцца на плошчы Незалежнасьці.


Мікола Статкевіч абвясьціў рэзалюцыю мітынгу, у ёй тры патрабаваньні:
1. Каб у кожнага кандыдата быў свой прадстаўнік у камісіі.
2. Каб адмянілі датэрміновае галасаваньне.
3. Каб падлік галасоў ішоў публічна.


Павал Севярынец: «Казалі, што сёньня будзе 100 чалавек, а нас ужо тысячы. Значыць 19 сьнежня тут будзе стаяць беларускі народ. Лукашэнка павінен прыйсьці 19 сьнежня на Кастрычніцкую плошчу і пакаяцца перад беларускім народам».

Севярынец заклікаў усіх кандыдатаў уключыць лёзунг «Лукашэнка — сыходзь» у свае агітацыйныя матэрыялы, бо Лукашэнка, на ягоную думку, ня мае права балятавацца.


18.20 На ганак выйшла прадстаўніца адміністрацыі Палаца прафсаюзаў. Яна абураецца, што з-за мітынгу людзі ня могуць трапіць на спэктакль.

Някляеў заявіў, што прыйшоў агітаваць не за сябе, а падзякаваць за падтрымку. Зачытаў свой верш, які сканчаецца радком «Мы прыйшлі, каб вы перамаглі».



18.15 Рымашэўскі: Сёньня мы пачынаем змаганьне за перамогу. Прыйшоў час паверыць у сілы беларускага народу без спадзяваньня на Захад і Ўсход.


18.10
На прыступках Палаца прафсаюзаў зьявілася расьцяжка «Саша, сыходзь». Там жа — імправізаваная трыбуна. Прысутных — каля тысячы. Пачаў мітынг Зьміцер Дашкевіч: «Мы сабраліся, каб засьведчыць, што беларускі народ не забыўся на злачынства. За яго трэба будзе адказаць. Рэжым трымаецца на страху. Сёньня мы разбураем гэты стэрэатып. Мы даем апошняе папярэджаньне. Лукашэнка, сыходзь!»






На плошчу прыйшоў Уладзімер Някляеў.

18.05
На плошчы зьявіўся былы палітвязень Андрэй Клімаў. Ён выказаў падтрымку Віталю Рымашэўскаму. Некалькі сотняў людзей з цэнтру плошчы рухаюцца да палацу культуры прафсаюзаў.

18.00
На плошчы на ўсю гучнасьць уключылі экран.

Прыйшоў кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч.

Валер Каліноўскі перадае ў жывым эфіры:

17.55
На плошчы зьявіўся Ігар Карпенка, старшыня гарадзкой выбарчай камсіі. Ён пераконвае прысутных, што яны ня маюць права тут агітаваць. На што Рымашэўскі адказвае, што плошча не для дыктатараў, а для людзей.
Ігар Карпенка

17.50 Людзі пачынаюць скандаваць «Жыве Беларусь!».

17.48 Разгарнулі першы бел-чырвона-белы сьцяг. Людзі паступова зьбіраюцца. Зараз -- каля 200 чалавек.

17.43 Прадстаўнікі БХД разгарнулі пікет на супрацьлеглым ад плошчы баку праспэкту Незалежнасьці. Стаяць са сьцягам і партрэтам Рымашэўскага.
Віталь Рымашэўскі.

17.40
Зьявіліся кандыдат на прэзыдэнта Віталь Рымашэўскі, сустаршыня Партыі БХД Павал Севярынец, палітык Сяргей Калякін, праваабаронца Гары Паганяйла, моладзевы актывіст Мікола Дземідзенка.

17.30
Уваход на Кастрычніцкую плошчу вольны. Дэманстрантаў пакуль няма. Шмат апэратыўнікаў з рацыямі і людзей спартовага целаскладу ў цывільным.

У дварах дамоў па вуліцы Энгельса – аўтобусы зь міліцыяй і аўтазакі.


24 лістапада ў Менску заплянаваная сустрэча з вьбарцамі дэмакратычных кандыдытаў на прэзэдэнта. Пачатак акцыи заплянаваны на 18.00

Гарадзкія ўлады не дазволілі праводзіць акцыю на Кастрычніцкай плошчы. Міністэрства ўнутраных справаў і Цэнтравыбаркам папярэдзілі арганізатараў пра адказнасьць.

Вулічная акцыя прымеркаваная да гадавіны канстытуцыйнага рэфэрэндуму 1996 году, у выніку якога Аляксандар Лукашэнка падоўжыў тэрмін прэзыдэнцтва, а таксама істотна пашырыў свае ўладныя паўнамоцтвы.


Напярэдадні акцыі


Пасьля тэлевыступаў кандыдатаў папярэджвае Генпракуратура

Лазавік: “Закон не дае кандыдатам у прэзыдэнты права недатыкальнасьці”

Кастусёў можа не пасьпець на плошчу з-за тэлевыступу

Міколу Статкевічу спрабуюць уручыць пракурорскае папярэджаньне

Куляшоў: міліцыя будзе паводзіць сябе карэктна

Някляеў прыйдзе на плошчу

Міліцыя папярэдзіла. Кандыдаты-дэмакраты настойваюць


Рэпэтыцыя дэмсілаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG