Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: 8 ахвяраў гвалту


У Іраку за мінулыя суткі як найменей 8 чалавек сталі ахвярамі выбухаў і нападаў. У горадзе Шуркат 4 чалавекі загінулі ў выніку выбуху бомбы.

У розных раёнах Багдаду 4 чалавекі былі забітыя ўзброенымі нападнікамі, асобы якіх невядомыя. Сярод ахвяраў – прафэсар, супрацоўнік міністэрства адукацыі Іраку.

Колькасьць актаў гвалту ў Іраку апошнімі днямі зьменшылася, пасьля разьвязаньня працяглага палітычнага крызысу ў краіне.
XS
SM
MD
LG