Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат у прэзыдэнты Дзьмітрый Вус паведаміў, што калі быў дэпутатам Менскага гарсавету, яго атруцілі.

"Гэта было ў 2004 годзе. Я ляжаў у шпіталі № 2. Лекары-анэстэзіёлягі зрабілі перадазіроўку. Я быў у коме. Маю першую жонку таксама атруцілі ў гэтым шпіталі, яна памерла. Мае калегі кажуць, што такім чынам былі пагрозы з боку ўладаў, каб я адмовіўся ад палітычнай дзейнасьці і не ішоў ні ў дэпутаты, ні ў прэзыдэнты", — сказаў Дзьмітрый Вус.

Так спадар Вус пракамэнтаваў выказваньні чытачоў сайту "Свабоды" пра тое, што "зь iм нейкая цёмная гiсторыя з атрутаю была, тыдзень ляжаў у коме, ён iнвалiд".

Камэнтуючы выступ па тэлебачаньні, які цягнуўся сем хвілінаў, чытач Valery выказаў думку, што Вусу "далі нешта выпіць у студыі, і ён пачаў сябе дрэнна адчуваць".

На гэта спадар Вус сказаў, што ў студыі насамрэч стаяла нейкая вада, і пасьля таго, як ён яе папіў, то адчуў сябе "неяк іначай".

Наступны тэлевыступ Дзьмітрыя Вуса адбудзецца 30 лістапада.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG