Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея пакуль не павялічыць пастаўкі Беларусі бязмытнай нафты


Расея з 1 студзеня 2011 году да ратыфікацыі дакумэнтаў па Адзінай эканамічнай прасторы, якія падпісалі Расея, Беларусь і Казахстан, плянуе захаваць аб'ём бязмытных паставак нафты ў Беларусь на ўзроўні 2010 году – 6,3 мільёна тон на год. Пра гэта паведаміў міністар энэргетыкі Расеі Сяргей Шматко.

Раней Беларусь прасіла Расею налета павялічыць пастаўкі бязмытнай нафты да 6,7 мільёнаў тон. Да 2010 году Расея пастаўляла Беларусі бяз мыты каля 18,5 мільёнаў тон нафты на год.
XS
SM
MD
LG