Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўганістан: абвясьцілі вынікі выбараў


У Аўганістане сёньня абвясьцілі вынікі парлямэнцкіх выбараў, што адбыліся 18 верасьня. Кіраўнік аўганскай Незалежнай выбарчай камісіі Ахмад Манаўі паведаміў, што вынікі яшчэ нельга лічыць канчатковымі, паколькі падлік галасоў у адной з 34 правінцыяў яшчэ не закончаны. Тым ня меней, паводле Манаўі, выбары адбыліся.

На 249 месцаў у ніжняй палаце парлямэнту прэтэндавалі болей за дзьве з паловай тысячы кандыдатаў. З болей як 5 з паловай мільёнаў пададзеных выбарчых бюлетэняў 1 мільён 300 тысяч прызнаныя несапраўднымі. 24 кандыдаты, якіх раней абвясьцілі пераможцамі, пазбаўленыя дэпутацкіх мандатаў.
XS
SM
MD
LG