Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірляндыя скароціць выдаткі


Прэм'ер-міністар Ірляндыі Браян Коўэн прадставіць сёньня праграму скарачэньня дзяржаўных выдаткаў на наступныя 4 гады. Цягам гэтых гадоў плянуецца зэканоміць 15 мільярдаў эўра.

Такія захады прымаюцца паводле ўмовы выдаткаваньня Ірляндыі сродкаў са стабілізацыйнага фонду Эўрапейскага Зьвязу і Міжнароднага валютнага фонду. Учора паведамлялася, што дапамога можа скласьці 85 мільярдаў эўра.

Ірляндыя сутыкнулася з найвастрэйшым крызысам банкаўскай сыстэмы, які прывёў да рэзкага росту бюджэтнага дэфіцыту.
XS
SM
MD
LG