Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня КДБ Беларусі Вадзім Зайцаў заявіў пра адсутнасьць зьнешніх пагроз і адзначыў спакойную сытуацыю ў краіне напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

"Рэальных зьнешніх пагроз няма. У краіне спрыяльная, спакойная сытуацыя. Нармальна, у нас усё добра", — заявіў Зайцаў журналістам у Менску, перадае "Інтэрфакс".

Старшыня КДБ ня стаў раскрываць падрабязнасьці затрыманьня кур'ера, які нібыта вёз у краіну 200 тысяч даляраў для апазыцыі, пра што раней заяўляў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.

На пытаньне, ці быў гэта адзін кур'ер, Зайцаў адказаў: "Вядома, не адзін".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG