Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пакуль не мяняе аб'ём бязмытнай нафты для Беларусі


Расея плянуе з 1 студзеня 2011 году і да ратыфікацыі дакумэнтаў па адзінай эканамічнай прасторы захаваць аб'ём паставак бязмытнай нафты ў Беларусь на ўзроўні 2010 году.

Пра гэта Агенцтву нафтавай інфармацыі паведаміў міністар энэргетыкі Расеі Сяргей Шматко.

Раней Беларусь прасіла Расею павялічыць аб'ём паставак бязмытнай нафты на 2011 год да 6,7 мільёна тон з 6,3 мільёна тон у 2010 годзе.

"Мы не пацьвярджалі гэтыя аб'ёмы. У нас была такая дамоўленасьць, што да кастрычніка мы глядзім, і калі ўнутранае спажываньне нафты ў Беларусі вырасьце ў 2011 годзе, то мы б тады разгледзелі магчымасьць павелічэньня, але ў нас няма такой інфармацыі. Ад 1 студзеня мы разьлічваем пастаўляць нафту ў Беларусь паводле раней узгодненага графіку. Ёсьць зацьверджаны графік паставак бязмытнай нафты, а таксама графік па мытных аб'ёмах", — сказаў міністар.

Паводле Шматко, у цэлым пытаньне паставак бязмытнай нафты ў Беларусь будзе рэгулявацца тэрмінамі ўступленьня ў сілу адзінай эканамічнай прасторы.
XS
SM
MD
LG