Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў заявіў падчас сустрэчы з выбарцамі на пікеце ў Менску, што сёньня прыйдзе на Кастрычніцкую плошчу.

Ён адзначыў, што ня быў "гарачым прыхільнікам таго, каб 24 лістапада была рэпэтыцыя плошчы".

"Бо нічога яна не дадасьць такога рэальна канкрэтнага. Але паколькі сабраліся чацьвёра ўжо кандыдатаў у прэзыдэнты і прынялі такое рашэньне, то, я лічу, адмяняць яго, ці байкатаваць, ці казаць — няхай яны ідуць, а мы ня пойдзем, — нельга. Калі гэта ўжо прынята і ўспрынята грамадзтвам як нейкая кансалідацыя, як агульнае рашэньне апазыцыі, то я асабіста, канечне, на плошчу прыйду і прыходзьце вы", — сказаў спадар Някляеў.
XS
SM
MD
LG