Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША і Паўднёвая Карэя правядуць сумесныя манэўры


ЗША і Паўднёвая Карэя маюць правесьці найбліжэйшымі днямі сумесныя вайсковыя вучэньні. Пра гэта дамовіліся прэзыдэнты дзьвюх краінаў Барак Абама і Лі Мён Бак у часе тэлефоннай размовы. Камандаваньне войскаў ЗША ў Паўднёвай Карэі патлумачыла, што манэўры плянаваліся яшчэ да ўчорашняга абстрэлу паўднёвакарэйскай выспы з боку КНДР, у выніку якога загінулі два паўднёвакарэйскія салдаты.

Прэзыдэнты ЗША і Паўднёвай Карэі падкрэсьлілі, што ў гэтай сытуацыі Вашынгтон і Сэўл будуць разам.
XS
SM
MD
LG