Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новая Зэляндыя: другі выбух у шахце


У шахце “Пайк Рывэр” у Новай Зэляндыі, дзе зь мінулай пятніцы пасьля выбуху заставаліся пад заваламі 29 шахтароў, сёньня здарыўся другі выбух. Паводле паліцыі, выбух быў настолькі моцны, што ўсе 29 гарнякоў, хутчэй за ўсё, загінулі.

Пасьля першага выбуху ў пятніцу толькі пяцём шахтарам удалося выбрацца з-пад завалаў праз выратавальныя тунэлі. Па-ранейшаму невядома, што стала прычынаю першага выбуху ў шахце.
XS
SM
MD
LG