Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама заявіў пра пагрозу з боку КНДР


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама, камэнтуючы абвастрэньне сытуацыі на Карэйскім паўвостраве, заявіў, што міжнародная супольнасьць павінна прызнаць па-ранейшаму сур’ёзную пагрозу з боку КНДР.

У інтэрвію “ABC News” Абама пацьвердзіў саюзьніцкія абавязаньні ЗША перад Паўднёвай Карэяй. Пры гэтым амэрыканскі прэзыдэнт адмовіўся рабіць дапушчэньні адносна магчымасьці выкарыстаньня ў цяперашні момант вайсковай сілы.

У аўторак Сэул заявіў, што паўночнакарэйская артылерыя правяла абстрэл паўднёвакарэйскага востраву паблізу спрэчнай заходняй марской мяжы паміж карэйскімі дзяржавамі. Загінулі два паўднёвакарэйскія салдаты, былі параненыя звыш дзесяці людзей – у тым ліку цывільныя асобы.

Здарэньне выклікала асуджэньне ўва ўсім сьвеце. Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун назваў яго “адным з найбольш сур’ёзных інцыдэнтаў з часу Карэйскай вайны” і заклікаў абодва бакі да стрыманасьці.
XS
SM
MD
LG