Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партугалія: агульнанацыянальны страйк


У Партугаліі сёньня праводзіцца агульнанацыянальны страйк, у якім упершыню за апошнія 20 гадоў бяруць удзел як працаўнікі бюджэтнай сфэры, так і прыватнага сэктару.

Страйкоўцы дамагаюцца адмены ўрадавых мераў жорсткай эканоміі, што прадугледжваюць скарачэньне памеру заробкаў, адмену шэрагу падатковых ільготаў і іншыя непапулярныя захады. Тым самым урад Партугаліі разьлічвае зьменшыць высокі дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту.

У Партугаліі сёньня будуць адмененыя звыш 500 авіярэйсаў, паралізаваныя найбольшыя парты, зачыненыя шматлікія ўстановы, банкі, паштовыя аддзяленьні. Акцыю падтрымалі й некаторыя мэдыі.
XS
SM
MD
LG