Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Аўганістане аб'явяць вынікі выбараў


Улады Аўганістану сёньня абвесьцяць канчатковыя вынікі праведзеных у верасьні парлямэнцкіх выбараў. Абвяшчэньне вынікаў затрымлівалася ў сувязі з разглядам скаргаў аб фальсыфікацыях падчас галасаваньня.

У нядзелю падтрымліваная ААН камісія для разгляду скаргаў на вынікі выбараў анулявала перамогу 21 кандыдата. Усяго было разгледжана больш за 6 тысяч зваротаў у сувязі з фальсыфікацыямі ў часе галасаваньня, і каля чвэрці з аддадзеных на выбарах пяці мільёнаў шасьцісот тысяч галасоў былі прызнаныя несапраўднымі праз розныя парушэньні.

У справаздачы Пэнтагону аб сытуацыі ў Аўганістане адзначаецца, што за апошнія месяцы ў краіне памацніўся гвалт, і барацьба з ваеўнікамі ўскладнілася. У справаздачы таксама паведамляецца, што вялікую шкоду намаганьням усталяваць бясьпеку ў Аўганістане наносіць карупцыя.
XS
SM
MD
LG