Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: зьбітаму журналісту зрабілі чарговую апэрацыю


У Расеі мэдыкі зрабілі журналісту Алегу Кашыну, які быў жорстка зьбіты ў ноч на 6 лістапада, пасьпяховую апэрацыю галёнкі, - паведамляе адміністрацыя 36-й маскоўскай бальніцы.

З моманту зьбіцьця журналіст ужо перанес некалькі апэрацыяў. Паводле мэдыкаў, яго выпішуць не раней, чым праз 2-3 тыдні. На мінулым тыдні Алег Кашын ужо пачаў размаўляць са сьледчымі.
XS
SM
MD
LG