Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэул: КНДР парушыла замірэньне


Паўднёвая Карэя абвінаваціла Паўночную ў парушэньні замірэньня 1953 году, якім закончылася Карэйская вайна. Раней артылерыя КНДР абстраляла паўднёвакарэйскую выспу, у выніку чаго загінулі два салдаты.

ЗША і ЭЗ асудзілі дзеяньні Пхэньяну. Расея заклікала бакі не дапусьціць перарастаньня інцыдэнту ў поўнамаштабны ўзброены канфлікт.

Улады КНДР сьцьвярджаюць, што паўднёвакарэйскія вайскоўцы самі справакавалі страляніну.
XS
SM
MD
LG