Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Малдова: былы ачольнік спэцслужбаў сьцьвярджае, што яго катавалі


Былы ачольнік малдаўскай выведкі Артур Рашэтнікаў, заявіў, што невядомыя запалі на яго ў Кішэнёве, заштурхнулі ў машыну, дзе зьбівалі і катавалі, патрабуючы інфармацыі пра папярэдняга прэзыдэнта Малдовы Ўладзіміра Вароніна. Выкрадальнікі нібыта пагражалі яму пісталетам, пасьля чаго выкінулі з аўтамабіля на вуліцу.

Рашэтнікаў зьбіраецца балятавацца на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах, якія пройдуць 28 лістапада.

Міністэрства ўнутраных спраў Малдовы заявіла, што заява Рашэтнікава расьсьледуецца.
XS
SM
MD
LG