Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праграма называецца: "Свабода і адказнасьць. Эканамічны рост. Незалежнасьць і эўраатлянтычны выбар".

У дакумэнце гаворыцца, што "Рыгор Кастусёў і Партыя БНФ ідуць на прэзыдэнцкія выбары, каб абараніць карэнныя інтарэсы беларускага народу".

"Нацыянальныя інтарэсы вышэй за ўсё — вось наш прынцып", падкрэсьліваецца ў праграме.

Асноўныя пункты: (сьпісам)

- Вяртаньне да прынцыпу законнасьці і падзелу ўладаў.

- Скарачэньне дзяржапарату.

- Свабода прэсы будзе абароненая дзяржавай. Незалежныя СМІ будуць сапраўднай "чацьвёртай уладай". Будзе скасаваная дзяржаўная манаполія на тэлебачаньне і радыё.

- Перагляд недэмакратычна прынятага заканадаўства.

- Злачынствы аўтарытарнага рэжыму не павінны застацца без пакараньня.

- Будуць створаныя вольныя ўмовы для разьвіцьця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, спрыяльныя ўмовы для крэдытаваньня бізнэсу.

- Мыта на ўсе віды тавараў, якія не вырабляюцца на тэрыторыі Беларусі, павінна быць скасавана.

- Эканамічная інтэграцыя з Эўразьвязам азначае доступ нашай прадукцыі на эўрапейскія рынкі.

- Увядзеньне моцнай нацыянальнай валюты — талера.

- Перагляд усіх міжнародных дамоваў, якія не адпавядаюць нацыянальным інтарэсам.

- Выхад з Мытнага саюзу, Саюзнай дзяржавы.

- Вяртаньне нацыянальнай сымболікі — Пагоні і бел-чырвона-белага сьцяга.

- Энэргетычнае супрацоўніцтва зь іншымі дзяржавамі павінна стаць альтэрнатывай расейскаму імпэрыялізму.

- Дзеля ратаваньня беларускай нацыі ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы будзе рассакрэчаная поўная інфармацыя пра ўплыў яе наступстваў на здароўе нацыі.

- Будзе пастаўленая заслона нелегальнай міграцыі. Мяжа з Расеяй будзе ўсталяваная і надзейна ўмацаваная, каб забясьпечваць бесьперашкодныя стасункі паміж добрасумленнымі грамадзянамі, але абараняць Беларусь ад крыміналу.

- Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы павінна стаць гарантам незалежнасьці нашай краіны.

- Далучэньне Рэспублікі Беларусь да Эўрапейскага Зьвязу павінна быць арыенцірам беларускай зьнешняй палітыкі.

Падрабязьней ТУТ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG