Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Stratfor: Беларусь у схеме продажы расейскага радару Ірану


Паводле інфармацыі аналітычнага цэнтру Stratfor, Расея праз пасярэдніцтва Беларусі і Вэнэсуэлы прадала Ірану радарнае абсталяваньне.

Гэта адбылося на фоне пацяпленьня расейска-іранскіх дачыненьняў. Пакуль яшчэ не вядома, ці гэтая зьдзелка – дастаткова важны ўнёсак у іранскую сыстэму супрацьпаветранай абароны, каб мець геапалітычныя наступствы.

Крыніцы Stratfor'а паведамляюць, што Беларусь прадала расейскую радарную сыстэму адной вэнэсуэльскай фірме, якая ў сваю чаргу прадала гэтае абсталяваньне Ірану ў выніку зьдзелкі, якая мела месца ў Абу Дабі.

Stratfor ня мае дакладнай інфармацыі аб тыпе прададзенага радару. Радары могуць выкарыстоўвацца ў розных галінах, і дагэтуль не вядома, ці гаворка ідзе пра наземную супрацьпаветраную радарную сыстэму, ці пра нешта менш значнае. Аднак геапалітычныя абставіны зьдзелкі і ўдзел пасярэднікаў з Вэнэсуэлы і Беларусі таксама патрабуюць далейшага вывучэньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG