Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Ізраілі прыняты закон аб рэфэрэндуме


Парлямэнт Ізраіля зацьвердзіў законапраект аб рэфэрэндуме ў справе тэрытарыяльных саступак. Прадметам галасаваньня з’яўляюцца, найперш, Усходні Ярусалім і Галяндскія вышыні, якія Ізраіль афіцыйна лічыць сваімі тэрыторыямі.

Паводле новага закону, перадача тэрыторыяў Ізраіля іншай дзяржаве магчыма толькі пры двух умовах. Спачатку парлямэнт павінен зацьвердзіць пытаньне мінімум 61 голасам са 120, затым рашэньне выносіцца на агульнанацыянальны рэфэрэндум. У тым выпадку, калі за прыняцьце рашэньня прагаласуюць ня менш як 80 дэпутатаў, рэфэрэндум можна не праводзіць.
XS
SM
MD
LG