Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кватэру Галіны Сямдзянавай уначы ламіліся міліцыянты


Сябра гарадзкой камісіі ад БНФ падала скаргу на імя кіраўніка Менскай гарадзкой міліцыі.

Яна паведаміла, што амаль а 2-й гадзіне ночы невядомыя пачалі званіць і грукаць у дзьверы, патрабуючы, каб яна ўпусьціла іх у кватэру. Яны казалі, што зьяўляюцца супрацоўнікамі міліцыі, і пагражалі зламаць дзьверы. Чаму ім спатрэбілася менавіта ўначы наведаць гаспадыню кватэры, яны не адказалі.

Галіна Сямдзянава — сябра Менскай гарадзкой выбарчай камісіі і старшыня рэвізійнай камісіі партыі БНФ. Яна лічыць, што інцыдэнт адбыўся менавіта з-за яе сяброўства ў выбарчай камісіі. Сп-ня Сямдзянава паведаміла, што і раней, калі яна ўдзельнічала ў выбарчых кампаніях, таксама па начах невядомыя званілі і грукалі ў дзьверы, пагражаючы ўварвацца ў кватэру.

Галіна Сямдзянава праінфармавала пра здарэньне старшыню выбарчай камісіі Ігара Карпенку.
XS
SM
MD
LG