Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Войскі Паўднёвай Карэі прыведзеныя ў падвышаную боегатоўнасьць


Паўднёвая Карэя абвінаваціла КНДР ва “наўмысным і сплянаваным нападзе» і парушэньні перамір'я, падпісанага ў 1953 годзе – у сувязі з артылерыйскім абстрэлам паўднёвакарэйскай выспы з тэрыторыі КНДР. Войска Паўднёвай Карэі прыведзеная ў падвышаную гатоўнасьць.

Паводле апошніх дадзеных, у выніку абстрэлу загінулі два паўднёвакарэйскія марскія пехацінцы. 17 вайскоўцаў і трое мірных жыхароў параненыя.

Афіцыйны Пхеньян пакуль не пракамэнтаваў інцыдэнт.
XS
SM
MD
LG