Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Крыніца ў атачэньні Лукашэнкі адказала крыніцы ў Крамлі


Кіраўніцтву Беларусі вядома, што існуе забарона некаторым расейскім міністрам і губэрнатарам кантактаваць зь беларускімі калегамі і іншымі чыноўнікамі.

"Мы ў курсе таго, што прэзыдэнт Расеі забараніў кантакты вядучых расейскіх міністраў і губэрнатараў з прадстаўнікамі беларускага боку", — заявіла Інтэрфаксу крыніца ў атачэньні Аляксандра Лукашэнкі.

На думку прадстаўніка беларускага кіраўніцтва, дадзенае рашэньне "прынята з-за таго, што" крамольныя "для Крамля думкі трывала асядаюць у галовах расейскіх міністраў і губэрнатараў і пасьля сустрэчаў зь беларускімі партнэрамі яны пачынаюць разумець і падтрымліваць курс кіраўніцтва Беларусі. Зразумела, што гэта ніяк ня можа спадабацца прэзыдэнту Расеі".

"Гэта нагадвае старыя добрыя савецкія часы, калі любая станоўчая інфармацыя з Захаду глушылася, кантакты з "заходнікамі" абмяжоўваліся, а па тэлебачаньні ішла адкрытая палітычная "чарнуха". Усе ведаюць, чым гэта скончылася. Сытуацыя сёньня паўтараецца адзін да аднаго і выклікае ў нас адкрытыя асацыяцыі з крыўдай дзіцяці ў пясочніцы", — адзначыў суразмоўца.

Раней Інтэрфакс паведаміў, што "сустрэча Сяргея Лаўрова з прэзыдэнтам Беларусі не магла адбыцца, таму што кіраўнік МЗС РФ меў дакладныя ўказаньні па гэтым пытаньні з боку прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева".

Афіцыйная падстава для візыту Сяргея Лаўрова ў Менск — удзел у сумесным паседжаньні калегіяў двух міністэрстваў: беларускага і расейскага.

23 лістапада кіраўнік МЗС Расеі правядзе перамовы з сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым.
XS
SM
MD
LG