Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку абстрэлу загінуў паўднёвакарэйскі вайсковец


Адзін паўднёвакарэйскі вайсковец загінуў і 13 параненыя ў выніку абстрэлу артылерыяй КНДР паўднёвакарэйскай выспы.

Міністэрства абароны Паўднёвай Карэі паведаміла, што насельніцтва выспы было эвакуяванае. Паўднёвакарэйская артылерыя распачала стрэляніну ў адказ.

У Сэўле адбылася экстрэнная нарада з удзелам прэзыдэнта Паўднёвай Карэі Лі Мэн Бака.

Кітай заклікаў абодва бакі не дапусьціць эскаляцыі канфлікту. Пэкін таксама выказаўся за аднаўленьне перамоваў у справе ядзернай праграмы КНДР.

Абстрэл адбыўся праз некалькі дзён пасьля таго, як стала вядома пра будаўніцтва ў Паўночнай Карэі заводу па ўзбагачэньню ўрану.
XS
SM
MD
LG