Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Лёгкі, кіраўнік прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі, заявіў расейскаму "Коммерсанту", што "сустрэча Аляксандра Лукашэнкі зь міністрам замежных спраў РФ не прадугледжана".

23 лістапада кіраўнік МЗС Расеі правядзе перамовы з сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым.

"Сустрэча Сяргея Лаўрова з прэзыдэнтам Беларусі не магла адбыцца, таму што кіраўнік МЗС РФ меў дакладныя ўказаньні па гэтым пытаньні з боку прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева", — паведаміла Інтэрфаксу крыніца ў Крамлі.

Афіцыйная падстава для візыту Сяргея Лаўрова — удзел у сумесным паседжаньні калегіяў двух міністэрстваў: беларускага і расейскага. Такое мерапрыемства праводзіцца традыцыйна напрыканцы кожнага году па чарзе: то ў Маскве, то ў Менску.

З чым прыехаў у Менск Лаўроў?

Падрабязнасьці — пазьней на сайце "Свабоды"

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG