Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аун Сан Су Чжы сустрэлася з сынам


Лідэрка апазыцыі М'янмы Аун Сан Су Чжы сустрэлася з сваім сынам пасьля 10 гадоў разлукі, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Малодшы сын Аун Сан Су Чжы Кім Арыс, які жыве ў Вялікай Брытаніі, прыляцеў у М’янму (былую Бірму) з Тайлянду пасьля атрыманьня м'янманскай візы.

13 лістапада ўлады выпусьцілі Аун Сан Су Чжы з-пад дамовага арышту. Агулам яна правяла ў зьняволеньні 15 гадоў.
XS
SM
MD
LG