Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак: адвакаты бароняць Тарыка Азіза


Адвакаты былога ірацкага віцэ-прэм’ера Тарыка Азіза, прысуджанага да пакараньня сьмерцю, заявілі ў панядзелак пра намер дамагацца прэзыдэнцкага памілаваньня для свайго падабароннага.

Разам з тым кіраўнік групы адвакатаў Джавані ды Стэфані заявіў, што абарона не зьбіраецца падаваць апэляцыю на вынесены ў кастрычніку сьмяротны прысуд.

Заява адвакатаў Тарыка Азіза, які быў блізкім паплечнікам Садама Хусэйна, прынятая на фоне заклікаў Ватыкану і праваабаронцаў аб памілаваньні Азіза. Пры гэтым адзначаецца, што ён быў адзіным хрысьціянінам у блізкім атачэньні ірацкага дыктатара.
XS
SM
MD
LG