Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль: закон аб перадачы земляў


Парлямэнт Ізраілю ўхваліў законапраект аб варунках адмовы ад тэрыторыяў, што знаходзяцца пад ізраільскім сувэрэнітэтам. Згодна з дакумэнтам, усякая перадача земляў будзе магчымая толькі пасьля адпаведных вынікаў рэфэрэндуму або са згоды ня менш як дзьвюх трацін дэпутацкага корпусу. Размова ідзе найперш пра Галанскія вышыні і Ўсходні Ерусалім.

Прэм'ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу, падтрымліваючы зьмены, адзначыў, што гэты крок прадухіліць падпісаньне ў будучыні “безадказных пагадненьняў”. Прадстаўнікі палестынскага кіраўніцтва, наадварот, асудзілі законапраект, назваўшы яго “насьмешкаю” зь міжнароднага права.
XS
SM
MD
LG