Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін спаткаецца з Вэнь Цьзябао


Кіраўнік расейскага ўраду Уладзімер Пуцін і прэм'ер Дзяржаўнай рады КНР Вэнь Цьзябао правядуць сёньня перамовы ў Санкт-Пецярбурзе. Адна з асноўных тэмаў – далейшае разьвіцьцё супрацоўніцтва ў сфэры энэргетыкі, у прыватнасьці пэрспэктывы паставак у Кітай расейскіх газу і нафты.

Усяго па выніках цяперашняга візыту Вэнь Цьзябао ў Расею плянуецца падпісаньне 11 міжурадавых пагадненьняў. Чакаецца таксама, што Ўладзімер Пуцін і Вэнь Цьзябао возьмуць у Пецярбурзе ўдзел у Міжнародным форуме па праблемах, зьвязаных з захаваньнем на Зямлі папуляцыі тыграў.
XS
SM
MD
LG