Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гамбія разрывае адносіны з Іранам


Гамбія аб’явіла ў панядзелак пра разрыў дачыненьняў з Іранам. Згодна з заяваю Міністэрства замежных справаў Гамбіі, іранскія прадстаўнікі маюць 48 гадзін на тое, каб пакінуць краіну. Аб прычынах такога рашэньня афіцыйна не паведамляецца.

У мінулым месяцы спэцслужбы Нігерыі перахапілі ў Лагасе вялікую партыю зброі з Ірану, якую, як мяркуецца, плянавалі даставіць у Гамбію – у абыход санкцыяў ААН. Гэта, на думку экспэртаў, і магло стаць прычынаю цяперашніх дзеяньняў гамбійскіх уладаў.
XS
SM
MD
LG