Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прысуд Аштыяні могуць зьмякчыць


Высокапастаўлены іранскі прадстаўнік ня выключыў магчымасьці захаваць жыцьцё Сакінэ Махамадзі Аштыяні, асуджанай на кару сьмерці празь зьбіцьцё камянямі па абвінавачаньні ў здрадзе мужу.

Кіраўнік іранскай рады ў пытаньнях правоў чалавека Махамад Джавад Лярыджані заявіў у інтэрвію мясцоваму тэлеканалу “Press-TV”, што рада робіць усё магчымае для памякчэньня прысуду і ёсьць шанцы, што жанчыну памілуюць.

Вэрдыкт, вынесены сёлета жыхарцы Ірану, выклікаў шырокі грамадзкі розгалас. У падтрымку Аштыяні выступілі міжнародныя праваабарончыя арганізацыі і шэраг заходніх лідэраў.
XS
SM
MD
LG