Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВОБЛАЧНА...


...і дажджыста. Тэмпэратура: 3 – 7 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Менск прыяжджае міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў.

Вечарына ў гонар Уладзімера Караткевіча ў бібліятэцы імя Пушкіна а 19.00. Удзельнічаюць Раман Яраш, Андрэй Касцень і Вiктар Сямашка.

Канцэрт "Джазавы мост" у Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў. Выступаюць Сачал Васандалі зь Нью-Ёрку і "Apple Tea" зь Менску. Пачатак а 19.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Брусэлі абмяркоўваюць палітыку Эўразьвязу ў рамках Ўсходняга партнэрства з удзелам дэлегацый з краін-удзельніц гэтай праграмы. Беларускую дэлегацыю ачольвае намесьнік міністра замежных справаў Валеры Варанецкі.

У Нью-Ёрку Камітэт абароны журналістаў уручае свае ўзнагароды за адстойваньне свабоды прэсы.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1866 памёр Адам Кіркор, дасьледнік беларускай мінуўшчыны (нар. 1818).

У 1966 нарадзіўся беларускі паэт Міхась Скобла.

У 1976 памёр францускі пісьменьнік Андрэ Мальро (нар. 1901).


МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Мядзьведзеў -- беларускія СМІ. Які лік?".


ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Мастацтва ёсьць бунтам супраць наканаваньня".

"Камунізм зьнішчае дэмакратыю. Але і дэмакратыя можа зьнішчыць камунізм".

"Чалавек ня ёсьць тым, чым ён думае, што ёсьць; чалавек ёсьць тым, што ён хавае".

Андрэ Мальро
XS
SM
MD
LG