Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

WikiLeaks апублікуе 400 тысяч новых сакрэтных дакумэнтаў


Выкрывальніцкі інтэрнэт-партал WikiLeaks абвясьціў сёньня, што абнародуе чарговыя 400 тысяч сакрэтных дакумэнтаў. Паведамленьне ад імя арганізацыі зьявілася ў сацыяльным сеціве Twitter, без падрабязнасьцяў адносна зьместу ці даты публікацыі згаданых матэрыялаў.

Супрацоўнікі сайту дадаюць, што згаданая акцыя можа адбыцца цягам наступных чатырох месяцаў. Акрамя таго, каманда WikiLeaks сьцьвярджае, што знаходзіцца пад "вялізным ціскам" у сувязі з анансаванай публікацыяй.

Раней пракуратура Швэцыі выдала ордэр на арышт заснавальніка сайту Джуліана Асанжа для допыту па падазрэньні ў згвалтаваньні.
XS
SM
MD
LG