Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвінавачанага ў “справе анархістаў” пакінулі за кратамі


Маладзёваму актывісту Аляксандру Францкевічу, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў нападзе на будынак міліцыі ў Салігорску, працягнулі тэрмін утрыманьня да 11 лютага 2011 году.

Пра гэта паведаміў журналіст Аляксандар Ярашэвіч, які дапамагае сваякам затрыманых у справах нападаў:

«Стала вядома, што Аляксандру Францкевічу таксама працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай, як раней Мікалаю Дзядку, да лютага будучага году. Розныя справы аб нападах на будынкі аб’ядналі ў адну. Магчыма, з гэтым зьвязана, што падоўжылі тэрміны ўтрыманьня. Акрамя Францкевіча і Дзядка ў справе фігуруе таксама Максім Веткін, але адносна яго зьвестак амаль няма».

У справе фігуруюць напады на

  • амбасаду Расеі,
  • Палац прафсаюзаў,
  • філіял «Беларусбанку»,
  • казыно «Шангры-Ла»,
  • міністэрства абароны,
  • ізалятар на Акрэсьціна,
  • пастарунак у Салігорску і
  • ўправу КДБ у Бабруйску.

Паводле сьледчых, у гэтых нападах бралі ўдзел актывісты анархісцкага руху. Вядома, што Мікалай Дзядок сваю віну не прызнае, Аляксандар Францкевіч пагаджаецца з тым, што здымаў акцыю на відэа, але ўдзел у ёй адмаўляе, Максім Веткін нібыта таксама не прызнае сябе вінаватым.
XS
SM
MD
LG