Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нямеччына: першы пірацкі працэс за 400 гадоў


У судзе Гамбурга пачаўся працэс над дзесяцьцю самалійскімі піратамі, якія сем месяцаў таму захапілі нямецкае грузавое судна Taipan. Гэта першы суд над піратамі ў Гамбургу за апошнія 400 гадоў.

У красавіку гэтага году ў некалькіх сотнях кілямэтраў ад узьбярэжжа Самалі піраты захапілі нямецкі сухагруз, які, аднак, неўзабаве быў вызвалены галяндзкімі маракамі. Пасьля прыбыцьця судна зь піратамі ў Нідэрлянды нямецкія ўлады накіравалі запыт аб экстрадыцыі.

Гамбурская пракуратура патрабуе для падсудных ад 10 да 15 гадоў пазбаўленьня волі.
XS
SM
MD
LG