Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіргізстан: трое бакіеўцаў уцяклі ад суду


У Кіргізстане, трое падсудных на працэсе супраць урадоўцаў адміністрацыі зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева - ўцяклі ад правасудзьдзя. Пр агэта паведамляюць сьледчыя органы пасьля таго, як згаданыя асобы не зьявіліся на сёньняшняе паседжаньне суду і іх не знайшлі ў месцах пражываньня.

Сёньня ў Бішкеку аднавіўся суд па справе падзеяў 7 красавіка.

Акрамя згаданых трох былых чыноўнікаў, абвінавачваюцца 19 сваякоў і былых паплечнікаў Бакіева. Самога Бакіева і яшчэ пяцёх чалавек абвінавачваюць завочна, бо яны знаходзяцца за межамі краіны.

7 красавіка ў Бішкеку загінулі больш як 80 людзей – перадусім удзельнікі масавай акцыі пратэсту. Сьледзтва ўскладае адказнасьць за гібель дэманстрантаў на Бакіева і ягонае атачэньне.
XS
SM
MD
LG