Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Фондавыя рынкі ЭЗ растуць пасьля навінаў зь Ірляндыі


Эўрапейскія фінансавыя рынкі станоўча ўспрынялі выдзяленьне Ірляндыі пакету дапамогі для пераадоленьня банкаўскага і бюджэтнага крызісу.

Курс эўра вырас, зьнізілася працэнтная стаўка ірляндзкага ўрадавага доўгу, эўрапейскія акцыі падняліся ў цане. Так інвэстары адрэагавалі на нядзельную навіну аб выдзяленьні Дубліну крэдытаў на суму больш, чым 100 мільярдаў даляраў на працягу некалькіх гадоў.

Камісар па фінансавых пытаньнях ЭЗ Олі Рэн сказаў, што дасягнутае пра гэта пагадненьне забясьпечвае стабільнасьць эўразоны.
Паводле папярэдніх зьвестак, асноўная частка крэдыту будзе выдзелена з Эўрапейскага фонду фінансавай стабільнасьці, аднак астатнюю частку выдаткаў возьмуць на сябе краіны, якія не ўваходзяць у эўразону – Брытанія і Швэцыя – і, магчыма, іншыя сусьветныя дзяржавы.
XS
SM
MD
LG