Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рымашэўскі на БТ: “Абіралі прэзыдэнта — абралі цара”


Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі

22 лістапада стартаваў маратон тэле- і радыёвыступаў кандыдатаў у прэзыдэнты. Кожны з кандыдатаў атрымае магчымасьць па два разы зьвярнуцца да выбарцаў па тэлебачаньні і столькі ж — па радыё. Першым на беларускім тэлебачаньні выступаў Віталь Рымашэўскі.







Тэзы выступу:


• Абіралі прэзыдэнта — абралі цара, які клапоціцца толькі пра сваіх сыноў

• Улада абараняе толькі сябе і чыноўнікаў. Карупцыя дасягнула 100%.

• Сытуацыя з цэнамі на харчаваньне перасягнкла ўсе межы. Цэны вырасьлі, і рост працягваецца…

• Ахова здароўя — даўно не бесплатная.

• Сёньняшняя ўлада ставіцца да народа, як да быдла.

• Выбараў няма.

• Беларусь — у лідэрах па самагубствах.

• Дапамога на дзяцей — падобная на зьдзек.

• Колькасьць насельніцтва істотна скарацілася. За часы кіраваньня Лукашэнкі насельніцтва скарацілася на 850 тысячаў. Не дажываюць да пэнсіі 62%.

• Паўсюль — на вучобе, на працы — нас палохаюць.

• Дзе зьніклыя апанэнты Лукашэнкі? Чаму трымаюць у турме Аўтуховіча? Каб баяліся іншыя!

• Запрашаю на Кастрычніцкую плошчу 24 лістапада.

• Новая канцэпцыя нацыянальнай палітыкі — арыентаваная на чалавека, на хрысьціняскія каштоўнасьці. Прабеларуская. Сям’я — прыярытэт.

• Грамадзтва для веруючых і няверуючых.

• Хрысьціянскія каштоўнасьці.

• Наша праграма — замяніць усю сыстэму.

• Пэнсіі — крыху больш за 100 даляраў. Нашы з вамі бацькі вымушаныя працаваць, каб дапамагаць нам. Падвысіць пэнсіі да эўрапейскага ўзроўню — проста. Перададзім акцыі «Беларуськалію» ў пэнсійны фонд.

• Эканоміка. Сацыяльна арыентаваная рынкавая. Прыклад — Нямеччына.

• Беларусь — эўрапейская краіна, здольная стварыць эўрапеўскую эканоміку.

• Бізнэс. Заснаваць сваю справу можна будзе цягам 1 дня. Адменім мыта на аўтамабілі, якія ўвозяцца з-за мяжы.

• Мы ўвядзем эканамічную канстытуцыю.

• Спыніць карупцыю можам толькі разам. Улада будзе не прызначацца, а абірацца.

• Аднаўленьне рэгіянальнага самакіраваньня.

• Будуць выбары на ўсіх ўзроўнях.

• Будзе рэгіянальная рэформа: не 6 абласьцей, а 23.

• Дапамога па доглядзе за дзіцём — на ўзроўні сярэдняга заробку.

• Кошты на кватэры завышаныя. Увядзем гіпатэку.

• Бясплатная адукацыя.

• Вернем ільготы студэнтам. Адменім сучаснае прыгоннае права — разьмеркаваньне.

• Вернем павагу да міліцыі. Гарантую, што улада ня будзе ўмешвацца ў працу праваахоўных ворганаў.

• За дробязь — у турмы, а хто крадзе мільёны — не сядзіць.

• Войска. Зборы да 3-6 месяцаў. Гэта дастаткова, каб навучыцца бараніць краіне.

• Будуць прыстойныя заробкі афіцэраў.

• Зьнізім цэны на візы.

• Беларуская мова і культура: нікога любіць мову і культуру прымушаць ня будзем.

• Заклікаю ўсіх удзельнічаць у гармадзкім жыцьці, ісьці ва ўладу.

• Важна ня як галасуюць, а як лічаць галасы. У выбарчых камісіях — толькі прыхільнікі ўлады.

• Студэнтаў прымушаюць ісьці галасаваць датэрмінова. Давайце не аддамо падмануць сябе. Прыходзьце галасаваць толькі ў дзень выбараў.

• Толькі разам зможам спыніць фальсыфікацыю вынікаў выбараў.

• Народ мае права абіраць уладу. Інакш — мы маем права на канстытуцыйную забастоўку.

• Прыходзьце на плошчу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG